Спадчына: Валынец Аляксандр Патапавіч
Аўторак, 24 Люты 2015 13:04
2 лютага 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Патапавіча Валынца (1935), вучонага ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, лаўрэата прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (1996), прэміі НАН Беларусі (2007)
Аляксандр Патапавіч Валынец нарадзіўся 2 лютага 1935 года ў вёсцы Берказы Пінскага павета (цяпер Дубайскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Бацька працаваў пуцявым абходчыкам. Дзяцінства Аляксандра прайшло ў гады нямецкай акупацыі Піншчыны і ў цяжкі пасляваенны час. З 1944 года вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, потым – у Паняціцкай сямігадовай, Малоткавіцкай сярэдняй школах.